Пра нас
«Бобік Снобік» – натуральныя сушаныя прысмакі для сабак усіх парод і узростаў, вырабленыя з лепшай ялавічнай і курынай сыравіны, без дабавак, фарбавальнікаў і узмацняльнікаў паху. У нашу прадукцыю мы ўкладваем бязмежную любоў і трапяткі клопат пра хатніх гадаванцаў. Сыравіна старанна прамытая і беражліва высушаная на лісцяных пародах дроў, што дазваляе захаваць усе карысныя ўласцівасці пачастунку. У выніку якаснай сушкі прысмакі маюць прыемны пах для жывёл, пры гэтым не непрыемны для чалавека. У кожнага сабакі свой целасклад, лад жыцця, густы і перавагі. Мы хочам радаваць Вашых любімых гадаванцаў, даючы ім не проста смачны, але і карысны прадукт. Менавіта таму мы распрацавалі лінейку розных прысмакаў для сабак, каб гаспадар мог знайсці адпаведны прадукт для свайго ўлюбёнца.- Аб добрых якасцях натуральных прысмакаў можна казаць доўга:
- спрыяюць развіццю жавальных цягліц, ўмацоўваюць дзясны;
- прадухіляюць утварэнне зубнога каменя;
- аказваюць станоўчы ўплыў на абменныя працэсы арганізма, стан скуры і шэрсці сабакі;
- спрыяюць працяглай занятасці жывёлы і г. д.

Кампанія ААТ “БертанЛі” з’яўляецца пастаянным партнёрам прагрэсіўнага менскага футбольнага клуба “Сябар-БертанЛі”! Маючы непаўторныя цішоткі бела-пурпурнага колера, гульцы “Сябра” празваліся сваімі фанатамі “беларускімі харватамі”.
А.Ф.К. “Сябар-БертанЛі” — аматарскі футбольны клуб з горада Мінска. Дата заснавання — жнівень 2007 года. Зараз каманда гуляе ў самай вялікай і самай моцнай аматарскай Вышэйшай лізе Беларусі, у якой першынствавалі ўжо 2 разы! А.Ф.К. “Сябар-БертанЛі” выступаў 2 разы ў Кубку Беларусі, дзе ім супрацьстаялі прафесійныя каманды. Футбалісты “Сябра-БертанЛі” ўдзельнічаюць таксама ў афіцыйных спаборніцтвах, прадстаўляюць каманды Вышэйшай, Першай і Другой лігі чэмпіяната Беларусі. Гэта гаворыць пра высокі ўзровень аматарскай лігі і надае вагі дасягненням “Сябра”!